Сёстры Белай вежы
Звычайна Камянецкую вежу называюць сапраўдным скарбам беларускай архітэктуры, унікальным аб’ектам, які захаваўся на тэрыторыі нашага краю няглядзечы на войны і разбурэнні. Вежа збудавана валынскім князем Уладзімірам Васільковічам і яго знакамітым дойлідам - Алексай у раманскім стылі, вышыня вежы 17 сажняў (29 метраў). Так гістарычна склалася, што вежу з ХІХ стагоддзя і асабліва ў ХХ стагоддзі называюць "Белай" як у мастацкай і краязнаўчай літаратуры, у вершах і апавяданнях, так і ў прастанароддзі. Вельмі часта такі тэрмін выклікае крытыку навукоўцамі. І хоць вежу называюць “белай” памылкова, у старадаўняй вежы ёсць "сястра", і яна сапраўды белая. Гэта вежа-данжон ў Казімежы Дольным у Польшчы. 19-метровая вежа заснавана напрыканцы 13-пач. 14 стагоддзя насупраць замка. Вежа служыла аглядным пунктам. Будынак уражвае сваімі масіўнымі сценамі, высечанымі з апокі (крэйдавага вапняка).
![]() |
| Вежа- данжон у Казімежы Дольным, фота Olek Remesz |
Дарэчы нядаўна яе фатаздымак з’явіўся на адной з нашых аўтзаправак. Аўтары выпадкова пераблыталі гэтую вежу з Камянецкай.
![]() |
| Білборд з несапраўднай "Белай вежай". фота А.Талмачоў |
![]() |
| Данжон у Любліне. Фота Marcin Białek |
Готыка ў ваколіцах Брэста
Найбольш вядомым помнікам гатычнай архітэктуры размешчаным непадалёк ад Брэста з'яўляецца касцёл Святой Троіцы ў вёсцы Чарнаўчыцы. Ён пабудаваны ў 1585-95г. Мікалаем Крыштафам Радзівілам "Сіроткай" у архітэктуры готыкі, рэнесансу і абарончага дойлідства.
Сам храм мае падабенства з тагачаснымі гатычнымі збудаваннямі, напрыклад з касцёлам у м.Куліків пад Львовам (1538),або касцёлам св.Мікалая і Станіслава ў Масцісках (1606г.), аднак большымі асаблівасцямі вылучаецца вежа-званіца, якая нагадвае гарадскую ўязную вежу ў Нясвіжы.
| Замкавая вежа ў Нясвіжы |
![]() |
| Падобная вежа ў Чарнаўчыцах |
Рамантызм палацавага і сядзібнага будаўніцтва.
У 16-18 стагоддзі на Берасцейшчыне актыўна пачынаюць будавацца замкі, палацы, магнацкія рэзідэнцыі. Пасля 2 стагоддзяў войнаў і ліхалеццяў магнацкія і шляхецкія рэзідэнцыі паступова пераходзяць ад строгай абарончай архітэктуры да раскошнага палацавага дойлідства. Пры будаўніцтве такіх аб'ектаў, як правіла, з'яўляюцца еўрапейскія архітэктары, якія прыносяць свае ўплывы ў будаўніцтва. Пашыраюцца стылі барока, ракако, класіцызм. Узнікаюць шэдэўры архітэктуры, прыкладам якіх можа быць Ружанскі палац Сапегаў, палац Бутрымовічаў у Пінску, сядзіба Нямцэвічаў у Скоках.
![]() |
| Руіны палаца ў Ружанах |
Але ёсць прыклады палацаў больш падобных да ружанскай рэзідэнцыі.
Прыкладам такога палацу, можа паказацца палацавы комплекс Лосяў ў мястэчку Нароль (Польшча). Палац з'яўляецца равеснікам Ружанскай рэзідэнцыі, яго будаўніцтва распачата ў 1776г. у модным па тых часах стылі барока і ракако. Разбудова палаца мела падобныя дамінанты і прыёмы (тры корпусы палаца аб'яднаны двума каланадагмі і дапоўнены паркам ў французскай манеры). Сядзіба Лосяў мела больш сціплыя формы і памеры, але гісторыя распарадзілася так, што палац захаваўся ў лепшым стане чым знакамітая рэзідэнцыя ў Ружанах.
![]() |
| палац ў Наролю. фота Robert Pinkowicz |
![]() |
| Праект рэстаўрацыі Свяцкага палацу. Фота veday.by |
Драўляныя храмы эпохі барока.
Звернемся да народнага дойлідства гэтага часу. Калі прафесійная архітэктура XVIII стагоддзя вылучаецца кананічным формамі і прыёмамі, дойлідства мясцовых майстроў вылучалася больш простымі і свабоднымі прыёмамі. Аднак вялікі ўплыў на народную культуру мелі таксама мастацкія плыні папулярныя на той час ва Ўсходняй і Заходняй Еўропе. Прыкладам такога ўплыву стала храмавае будаўніцтва. Народныя дойліды выкарыстоўвалі розныя будаўнічыя матэрыялы, у тым ліку дрэва. Драўляныя храмы будаваліся ў асноўным у падоўжана-восевай кампазіцыі, але былі і выключэнні.
![]() |
| Пакроўская царква ў Пакрах.Сучасны выгляд |
![]() |
| Царква Святой Параскевы Пятніцы ў Чарнаўчыцах, выгляд 1980-х гадоў |
![]() |
| Жоўтая карчма ў Варшаве, фота Аdrian Gricuk |
Ад класіцызму да неаготыкі
Сярэдзіна XIX стагоддзя - час рамантызму і эклектыкі. У архітэктуры дамінуе класіцызм, але паступова яму на змену прыходзяць іншыя стылі. Гэта добра відна ў грамадзянскай архітэктуры. Возьмем напрыклад паштовыя станцыі. У 1840-50 я гады праз Беларусь прайшла "старая маскоўская дарога", а разам з ёй пачалі будавацца "пошты".
![]() |
| Паштовая станцыя 1 класа ў в.Няхачава |
![]() |
| Паштовая станцыя ў г. Кобрын |
На Брэстчыне захаваліся дзве ўзорныя станцыі 1 класа - у г.Кобрыне і вёсцы Няхачава, пабудаваныя ў стылі класіцызму. падобныя станцыі захаваліся і ў Расійскай федэрацыі, напрыклад ў Остраў-Апочка і Памерані. Аднак большасць паштовых станцый будавалася па больш простых праектах (усе залежыла яшчэ і ад уласнасці) ў стылі неаготыкі. Такіх будынкаў было пабудавана даволі шмат уздоўж найбольш вялікіх паштовых трактаў, прыкладна на адлегласці 50-70 кіламетраў.
| Паштовая станцыя ў в.Гусак, Маларытчына |
| Паштовая станцыя у м.Галобы, Валынская вобласць, Украіна |
Косаўскі палац - непаўторная "Рыцарская мроя"
Ці мае Косаўскі палац свайго двайніка? Адказ: не, не мае! Некаторыя даследчыкі параўноўваць Косаўскі шэдэўр з палацам Марыі Аранскай ў Камянцы Замбкавіцкім, і нават называюць яго "старэйшым братам" Косаўскага палацу. Але ці так гэта? Углядаючыся ў фатаздымкі гэтых двух шэдэўраў неаготыкі можна знайсці толькі некалькі падобных элементаў: стрэльчатыя вокны, гранёныя вежы, галерэі.
![]() |
| Фота stacjabalkany.pl |
У цэлым планіроўка і памеры будынкаў абсалютна розныя і не выглядае што Косаўскі палац будаваўся як "аналаг" гэтага палацу.
![]() |
| палац у Шарыўцы на Харкаўшчыне |
Царква св.Лукі ў Дамачава
і яе "блізняты" на Падляшшы
На пачатку XX стагоддзя большасць праваслаўных храмаў было пабудавана з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Стыль гэты быў распаўсюджаны пры будаўніцтве як мураваных, так і драўляных храмаў. Дастаткова паглядзець на праект царквы ў Вельямовічах каля Брэста і храма ў Хакадатэ ў Японіі. Абодва храма па сутнасці выкананы ў адным праекце.
| Царква у Нарве. Фота RobertHarczyk |
Пра што расказваюць старыя вакзалы
Апошнім прыпынкам нашага падарожжа стануць вакзалы. З вакзалаў пачыналася чыгунка і некаторыя з іх захаваліся да сённяшняга дня.
Найбольш старыя вакзалы на Берасцейшчыне захаваліся на станцыях Ганцавічы, Каменная, Пажэжын, Ўладава, Дубіца. Пры гэтым выгляд Ганцавіцкага вакзалу кардынальна зменены, а станцыя Ўладава часткова адноўлена ў пасляваенны час.
Найбольш загадкавы вакзал знаходзіцца на станцыі Дубіца, яго будынак адносіцца да 1905 году і ён вырашаны ў стылі "прамысловай готыкі". Няглядзячы на тое, што шмат вакзалаў будавалася па ўзорных стылях вакзал у Дубіцы мае толькі аднаго "двайніка" - чыгуначны вакзал на станцыі Дэмбы Вельке (Дубы вялікія) ў Польшчы. Будынак чыгуначнага вакзала быў пабудаваны ў 1918 годзе і з'яўляецца адзіным захаваным станцыйным будынкам Цярэспальскай чыгункі, пабудаваным падчас Першай сусветнай вайны. З'яўляецца прыкладам характэрных архітэктурных рашэнняў грамадзянскіх будынкаў пачатку ХХ ст.
![]() |
| фота torowy.blogspot.com |
Чыгуначная станцыя «Dębe Wielkie» амаль у нязменным выглядзе захавалася да нашых дзён.
Вакзалы ў Каменнай, Пажэжыне былой Ковельская дарогі, пабудаваныя па адным праекце сёння перасталі быць станцыямі, і выконваюць ролю невялікіх прыпынкаў.
Падобны лёс напаткаў і станцыю Машчэна на былой Ковельская ветцы ва Украіне.
Вакзалы з казкі, або як стварыць атмасферу чыгуначнай рамантыкі
Напэўна ўважлівы чытач звярне ўвагу і на Брэст - Маскоўскую чыгунку, дзе захавалася колькі вакзалаў, якія нагадваюць "казачныя домікі". Вакзалы ў Жабінцы, Аранчыцах, Косаве-Палескім, Лясной збудаваны ў 1920-я гады ў стылістыцы вясковых сядзіб.
Такі стыль у міжваенны час назваўся "стыль нарадовы", або "закапанскі стыль".
Галоўнымі асаблівасцямі стылю з'яўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасць дэкаратыўных элементаў, атыкі, каланады і пілястры, парталы і абрамленні акон, контрфорсы. Прыклады такіх вакзалаў сустракаюцца на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Безумоўна праязджаючы на цягніку ад станцыі да станцыі не магчыма не звярнуць увагу на арганічнасць і хараство гэтых вакзальных будынкаў і атрымаць асалоду чыгуначнага падарожжа з Мінска ў Брэст
У другой частцы артыкулу мы раскажам пра архітэктурныя аналогіі Брэста і іншых гарадоў, распавядзем што спалучае наш горад з іншымі гарадамі і якія унікальныя асаблівасці мае архітэктура горада над Бугам. Працяг неўзабаве.


























0 Комментарии